Сказки, народные сказки, авторские сказки
 
 
Народные сказки
  • Герцеговинские сказки
 
 
 
 
 

Покатигорошек



Неўкаторам царстве і неўкаторам гасударстве, на моры-акіяні, на остраве на Буяні, стаіць дуб зелёны, а пад дубам бык печоны, і ў яго баку нож точоны: сейчас ножык добываецца — ізволь кушаць! І то яшчэ ні казка, толькі прыказка; а хто маю казку будзе слухаць, так таму собаль, і куніца, і прыкрасная дзевіца, сто рублёў на свадзьбу, а пяцьдзесят на прагулянье.
Быў сабе мужык і быў ў яго салам’яны язык ‹?›, і меў ён два сына і адну дочь, хоця яка стану простага, але неопісанной красоты. Айцец і маць былі дастаточны; паработалі яны свае хлебопашество сваім парадком во времені, і іх айцец гаворыць сынам:
- Дзеці! Не нада спадзевацца на гэта, што есць, ні спадзевацца на гэта, што зроблена, а нада шчэ прызапасіцца: пущай будзе!
Адпраўляюцца яны ў чужое панство на хлебопашество і бяруць хлеба на тры дні.
- Кагда вы тот хлеб з’ядзіце, вам сястра прынясець больш.
А ім было ідці так, як бы цераз Горадзілоўскі лес. Сястра і гаворыць ім, што я не буду знаць, куда несці вам есці. Старшы брат гаворыць:
- Мы будзем для цябе дарогу адзначаць, будзем салому трусіць, — па гэтай дарозе просто к нам прыдзеш.
І яны пашлі і дарогу адзначылі; а ў том лесе быў глаўны змей і тые разгаворы слыхаў и переслаў дарогу ў свой дварец.
Як вышло тры дні, адпраўляецца яна к ным з абедом; пашла яна і прыходзіць просто ў змеіны дварец, пацерала пуць-дарогу і гаворыць:
- Куды я зайшла?
Выходзіць к ёй сямігаловай змей і гаворыць:
- Пайдзі, пайдзі сюда, умница! Я цябе даўно дажыдаў, я до цябе даўно дабіраўся; ну як ты харошага айца і мацяры, яны цябе трымалі пад бальшым надзором, і я не мог до цябе дабіцца. Я бы не сматреў, што ты простага роду, я бы табою не брезгаваў, даўно была бы мая... а уж цяпер іменно мая! Забывай айца і маць, бо ты уже іх відзець не будзеш; а ў мяне будзеш ты ўсем давольна.
Брацця яё пахали тры дні, і не стало ім піщы; яны бросілі пахаць і прыходзяць дамой і з вяликаю гразою к айцу і мацяры:
- Адчаго вы не прыслалі піщы?
Айцец гаворыць, што вам сястра панесла такого-то дні. Яны гавораць к айцу:
- Кагда ёй ужо няма, то і не будзе!
- Я пайду, — сказаў адзін, — сваю сястру шукаць6; хоць жызнь сваю палажу, а пайду шукаць.
Айцец гаворыць:
- Не йдзі, сынок, бо сваю жызнь кончыш, а ёй ужо не увідзіш.
А ён гаворыць:
- Пайду!
І прыходзіць ён к гэтаму самаму змею і відзіць яну на дварэ. Яна яму гаворыць:
- Зачім ты сюда прышоў? Ты сваю галаву паложыш. Я цяпер няшчасная, я цяпер не твая сястра, а ты не мой брат! Папалася я ў катаржны рукі.
Брат гаворыць:
- Пущай же я здзесь пагібну, абы я на цябе насматреўся.
Яна яму гаворыць:
- Пастой ты здзесь; а я пайду спрашу, што ён скажэ, што ты прышоў ў госці.
Прыходзіць яна к змею ў спальню:
- Што бы ты, душенька, дзелаў, каб мой старшы брат ў госці прышоў?
Ён гаворыць:
- За госця прыняў бы.
Яна вышла і уводзіць яго ў горніцу; он устаёць із койкі сваей і зачаў годоваць яго, як добрый чалавек.
- Ступай, жонка, прынясі жалезного бобу і жалезного хлеба... Ну, кушай, швагер!
Узяў яму урезаў хлеба; ён узяў хлеба і зёрнушко бобу, падзяржаў і палажыў. Змей гаворыць:
- Верно ты, швагер, сыт, бо ты гардзыш маім хлебом і солью. Пайдзем же цяпер пасмотрым: ці ты багачэ, ці я?
І павёў яго па ўсем харомам, і есць у яго ўсякого добра відімо і невідімо! Павёў яго ў конюшню к лошадзям, і стоіць у яго дванаццаць жарабцоў, і ўсякой жарабец на дванаццаць цяпоў прыкован.
- Ну что, швагер, ты багачэ ілі я?
Ён яму атвечаець:
- У мяне того трэцяй долі няма, што ў швагра.
- Ну, пайдзі же за мною; я цябе пакажу штуку.
І прыводзіць яго к калодзі — чатыры сажні талщыны, а дванаццаць дліны.
- Ці відзіш ты, швагре, тую калоду?
Ён яму гаворыць:
- Віджу.
- Еслі ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзеш дамой.
А ён гаворыць:
- Хоць сейчас ты мяне парубі, а я гэтаго не зраблю.
- Кагда ж ты гэтаго не здзелаеш, полно цябе сюда хадзіць дураку-мужыку, салам’яному языку; а ты за мною пабратаўся! Калі ты мне брат, то і свыня сястра! Ты не толькі за мною рэчі гаворыць, не доўжен на мяне глазом пасматрець; бо ты не достоін сюда хадзіць і мой дом пакасціць!
І ўбіў яго і глазы выняў, ўложыў ў чарапок, а яго ўзяў за воласы і павесіў на бельцы.
Цяпер і другой брат тоже пашоў шукаць сваей сястры і нашоў яну на дварэ ў змея. Яна яму гаворыць:
- Ах, брат! Уб’ёць ён і цябе так, як першаго.
- Пущай уб’ёць, абы я з табою відзеўся!
- Пастой же тут; я пайду запытаюся, што ён скажэ?
І прыходзіць яна к змею ў спальню. Ён устаёць із сваей койкі:
- Што скажэшь, жонка? Віжу я твой усердный від і пакорнае ліцо.
- Ах, мілый мой муж! Што бы ты рабіў, каб втарой мой брат ў госці прышоў?
- Што б я рабіў? За госця прыняў бы.
Яна гаворыць:
- Можэ прынялі б яго так, як першага?
- Я першаго ўбіў, бо ён за мною грубіў, не ўмеў за мною честно абхадзіцца. Пущай прыходзіць, гэтаго я прыму.
Яна выходзіць на двор і гаворыць брату:
- Пакорно абхадзісь!
- Давай, жонка, — гаворыць змей, — жалезного бобу і жалезного хлеба.
Яна прыносіць поўхлеба і чашку бобу.
- Бо старшы твой брат недаволен быў, то можэ мало было; возьмі гэта, а прынесі больш.
А госць і ў рукі не ўзяў, гаворыць:
- Пакорнейше благадару, швагер, бо я есць не хачу.
- Пайдзем же мы, швагре, пасмотрым на маё багацтва: ці ты багачэ, ці я?
І павёў яго по ўсем сваім харомам, і відзіць ён, што змей багат, багат незлічымо!. Прыводзіць яго змей ў сваю багатырскую канюшню: стаіць дванаццаць жаробцоў, і каждая лошадзь на дванаццаць цяпоў прыкована. Ён гаворыць змею, што у мяне трэцяй долі таго няма.
- Ну, пайдзі ж, я табе пакажу штуку!
І паказаў яму калоду чатыры сажені талщыны, а дванаццаць дліны, і гаворыць:
- Відзішь ты тую калоду? Еслі ты без тапара яну парубаеш, без агня спаліш, то пайдзеш дадому, а не то — будзеш вісець з братом.
Швагер яму сказаў:
- Хоць сейчас убій, а не зраблю гэтага!
Тада змей яго убіў, вмесця воласы звязаў і цераз бельку перакінуў.
Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе.
- Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў? Братоў ўбіў; я не маю больше ні роду, ні племені, толькі айца і маць. Предай і мяне злой смерці, пущай не буду жыць!
- Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю; а калі б дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і весельшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет.
Пашла матка по ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі:
- Ах, боже мой! Чаго я цяпер даждалася на старасці.
Ўзяў гасподь яё усердное ўздыханіе, і ўдруг відзіць яна: каціцца гароховае зёрнушко. Яна думаець сабе:
- Гэта дар божый!
Узяла яго і з’ела. З гэтаго зёрнушка ўдруг завязаўся ў яё рабёнак, і, вынасіўшы свае время, дажідаець, што доўжен ён нарадзіцца на сей свет. Вот палягли спаць, і ў самое паўночнае время на ўтіхомірыі гласіць у яё брюхе чалавечаскім голасам:
- Не сподзевайсе мяне, маманька, ў скорае время, бо я защытнік буду вам і добрым людзям.
Панасіла яго шчэ несколькі врэмені, і раждаецца ён на сей свет і расцёць не па гадам, а па часам, як пшоннае цесто на дрожджах: і пестуюцца и цэлуюцца з ім, як не нада лучше, і даюць яго ў школу: каторые учылісе гадов по тры-чатыры, а ён узнаў ў адзін год, і не стало яму граматы. Прыходзіць ён з учыліща к айцу і мацярі:
- Ну, татанька і маманька, благатворыце маіх учытелей, бо уж мне хадзіць в учыліще поўно. Я, благадара бога, знаю больше іх. І прошу вас з усем усердіем сказаць мне праўду: какой я у вас есць? Чы я раждзён первый, чы паследній?
Яны гавораць:
- Ах, сыну наш мілы, ты ў нас паследній, — і сказали яму па істіннай праўдзе, што ў яго было два брата і сястра.
- А гдзе ж яны дзеліся? Калі памерлі, то я не супратіўнік богу, а калі што зрабілосе от худых людзей, то я магу ўзыскаць.
Яны яму гавораць:
- Ах, сыну наш мілы! Як же ты уйдзеш і нас пры старасці, древніх людзей, бросіш? Хто нас да смерці даховаець?
Ён ім гаворыць:
- Чый вы прежде ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не ўдзержыце, мяне людзі даўно ждуць. Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро мудрэней вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу.
Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны пакланіўся.
- Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць.
Ну, пашоў сабе на ўлицу гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу і мацяры. Гаворыць ён айцу:
- На цябе гэта жалезо, несі до каваля і здзелай мне булаву сяміпудаву.
Айцец яму славесно не гаворыць, а толькі ў думке думаець:
- Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж давёў яго да средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!
Можэць лі то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава.
Айцец, імеўшы бальшую сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву. Здзелалі яму булаву сяміпудаву і прывозяць дадому. Пакацігарошак выходзіць з горніцы, бяроць сваю булаву сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм, і пущаець яну за аблакі. І прыходзіць ён ў сваю горніцу:
- Матка, на ў мяне ў галаве паіщы перад паходам, а то мяне бруд заесць, бо я млад юноша...
Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны тучы. Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца:
- Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе.
Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам. Ён рассердіўся на свайго айца:
- Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў; а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай.
Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго браты і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць:
- Здрастуй, мілая і радная сястра!
Яна атвечаець:
- Какой ты мне брат!
І ён падаець ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат.
- Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ.
Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець:
- Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!
- Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці.
- Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два.
- Ён раждзён без мяне.
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны:
- Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго.
Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату:
- Здрастуй, швагер!
- Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті...
І становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло.
- А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ?
Змей думаець сабе:
- Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков.
Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба.
- Ізволь кушаць, швагер!
- Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу.
І стаў есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два.
- Даволен лі ты, швагер, у мяне?
- Даволен, не даволен — калі больше няма!
- Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?
І павёў яго по ўсём сваём добре.
- Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?
- Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!
Ён гаворыць:
- Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку.
І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны.
- Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!
- Не сердзісь, дай мне дзело кончыць! — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі паляцела, а як дмухнуў — попел стаў, аж не было!
- Ну што? Я сваё дзело споўніў!
- Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я?
Пакацігарошак гаворыць яму:
- Дай руку, я падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!
А змей гаворыць:
- Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!
Ён кажэ:
- Усё едінственно нам пабіцца.
- Ну, — гаворыць змей, — на табе руку.
І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка.
- Адначе я тым не даволен, — гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток. І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз — так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць:
- Пастой, швагер, аддыхнём!
- Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не ўмарыўся.
Змей да яго гаворыць:
- Відно, швагер, я ў цябе пагіб!
Пакацігарошак кажэ:
- Бо я за тым прышоў.
- Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна.
- Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу.
Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс.
- Ну што, нацешыўся, швагер? — гаворыць Пакацігарошак.
- Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць.
Як ударіў яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.
І пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за нагу, і гэты воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць:
- Хто ў том тулобіще есць — акажысь!
- Я, Пакацігарошак.
Крук яму гаворыць:
- Што ты ад мяне жалаеш?
- Што я ад цябе жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас есць — усе пагібніце.
Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку. Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам.
- Я цяпер увераю, ці верная то вада?
Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою памачыў, і кручаня аджыло; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў — сталі жывы. І прыводзіць ён іх да сястры.
- Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому.
І пашлі яны ўсе ўчатвяром.
Вод браты, войшоўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу.
- Браццы, што вы робіце нада мною?
- Какой ты нам брат? У нас брата не было і не будзе.
Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць:
- Ізвольце вам дроў!
- Ідзі, сынок, ў хату.
Ён гаворыць:
- Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць; то ў хаці тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з богам!
Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара.
- Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?
А Пакацігарошак спрашывая ў яго:
- Хто ты есць такой?
Ён яму атвечая:
- Я есць сільнамагущы багатыр Вернігара.
- Ці хочэш быці маім таварыщам? — гаворыць Пакацігарошак.
А ён:
- Можна, хачу табе служыць.
І пашлі яны ўмесці. Шлі-шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб.
- Здрастуйце, браццы!
- Здаров!
- Какіе вы людзі есць? — спрашывая Вернідуб.
- Пакацігарошак і Вернігара.
- Куды ж вы ідзеце?
- Мы ідзем у такой-то горад. Змей людзей выедая; то ідзем яго біць.
- Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць?
- Можна! — гаворыць Пакацігарошак.
І прыходзяць яны ў горад являюцца цару.
- Какіе вы людзі есць?
- Мы сільнамагущы багатыры.
- Ці ня можна вам сей горад защыціць? Унадзіўся змей і губіць многа народу; трэба яго пабедзіць!
- На што ж мы называемся сільнамагущы багатыры, штоб яго ня пабедзілі?
Прыходзіць самая поўнач, і пашлі яны пад каліновы мост, на огненну рэку. Вод прыходзіць шэстіглавы змей і астанавіўся над мастом, і сейчас конь заржаў, сокаў защабетау, а хорт заскімліў. Ён коня ў лоб:
- Ты, чортаво стерво, не ржы, а ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць, — выхадзі, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца.
Гаворыць Пакацігарошак:
- Ні за тым добры маладзец ходзіць, штоб міріцца, толькі за тым, штоб біцца.
І началі яны стражацсь: Пакацігарошак з таварыщами сваімі збілі утраіх змею па галаве. Змей, відзеўшы, што, верно, трэба яму пагінуць, гаворыць:
- Ну, браццы, толькі Пакацігарошак мне мешаець, я бы з вамі двумя ўправіўсе!
Вод яны шчэ сталі стражацсь і пабедзілі паследніе голавы, каня змеінага ўзялі ў стайню, сокала ў клетку, а хорта ў псарню; а Пакацігарошак узяў, павырезываў языкі за всех шэсці галов і палажыў сабе ў карман, а тулобіще скацілі ў огненную рэку.
Прыходзяць яны к цару, і Пакацігарошак прыносіць яму языкі для імянной праўды. Цар іх благадарыць:
- Віджу, што вы есць сільнамагущы багатыры і защытнікі горада і ўсего народа! Што вам угодна піць і есць, бярыця ўсякіе напіткі і наедкі безденежно і безпошлінно.
І з радосці ударіў ён публикацию па ўсему гораду, штоб былі аткрытые ўсе трахтіры, кабакі і малые карчмы для сільнамагущых багатыроў. Вод яны хадзілі паўсюду, пілі, гулялі, прахлаждаліся і разнымі славамі забаўляліся.
Прыходзіць ноч, і ў самую поўнач ідуць яны пад каліновы мост, на огненную рэку, і ўдруг падходзіць сяміглавы змей. Сейчас конь заржаў, сокаў защабетаў, хорт заскімліў. Змей сейчас каня ў лоб:
- Ты, чортаво стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць ён, — вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца.
- Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!
І началі яны стражацсь, збілі багатыры змею шэсць галоў; сядмая зосталася. Змей гаворыць:
- Дай-ка аддыхнем!
А Пакацігарошак гаворыць:
- Не дажыдай, каб я табе аддыхаць даў!
Сталі яны апяць стражацсь, збіў ён і паследняю галаву, павырезываў языкі і палажыў ў карман, а тулобіще бросіў ў огненную рэку. Прыходзіць к цару і прыносіць языкі для імянной праўды.
У трэці раз тож паўночно ідуць яны к каліноваму масту і к огненной рэке; ўдруг падходзіць к ім дзевяціглавы змей. Сейчас конь заржаў, сокаў защабетаў, а хорт заскімліў. Змей каня ў лоб:
- Ты, чортаво стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. А ну, вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца.
Пакацігарошак гаворыць:
- Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!
І сталі яны стражацсь, і збілі багатыры восім галоў, дзевятая зосталася.
Пакацігарошак гаворыць:
- Дай-ка аддыхнем, нечыстая сіла!
Яна гаворыць:
- Аддыхай — не аддыхай, а са мною не свладзееш; ты і братоў маіх пабедзіў абманом, не сілаю.
Пакацігарошак ні столькі ваюець, как думаець, як бы змея абмануць; адначэ і здумал, і гаворыць:
- Да шчэ вашага брата многа есці іззаді — ўсех прыбяру!
Удруг яна аглянулася, а ён і дзевятаю галаву зняў, павырезываў языкі, палажыў сабе ў карман, а тулобіще ў огненную рэку бросіў. Прыходзяць яны к цару. Цар гаворыць:
- Благодару вас, сільнамагущы багатыры! Жывице сабе з богом і з радосцю і смеласцю і бярыця, сколькі вам нужна, золота, сярэбра і бумажнай манеты.
После сёго ўсе тры змеіные жаны сашліся ў адно место і ўкладываюць между сабою савет.
- Адкудава яны ўзялісь, што нашых мужоў пабілі? Ну, жэнщыны мы не будзем, еслі не звядём іх з свету!
То меньшая гаворыць:
- Ну, сястрыцы! Пайдзем мы па бальшой дарозе, куда яны будуць ідці. Я зраблюся прыкраснаю койкаю, і яны, ўтаміўшыся, як сядуць на койке, то ўсем трём будзе смерць!
А другая гаворыць к ёй:
- Кады ты ім нічаго не зробіш, то я зраблюся яблынькаю над бальшою дарогаю, і як стануць яны ка мне падходзіць — возьме іх прыятны запах, а як папробуюць тых яблак, то ўсем будзе смерць!
Вот пад’язджаюць багатыры к прыкраснай койке; Пакацігарошак махнуў по ней наўхрест саблею — дак і палілася кроў! Пад’язджаюць яны к яблыньке.
- Брат Пакацігарошак, дай-ка з’едім па яблычку, — гавораць багатыры, а ён кажэ:
- Кады можна, браццы, так з’едім, а кады неможна, так дальш паедзім.
Выймая ён саблю і махнуў яблыньку наўхрест, і палілася ўдруг кроў. Паспешаець за імі трэцяя змея і пусціла сваю пасць ад землі да неба. Відзіць Пакацігарошак, што ім каратко прыходзіцца; как спасцісь? Аглядаецца ён і увидаў, што яна на яго напіраець, і бросіў ёй тры кані ў рот. Паляцела змея да сіня мора ваду піці, а яны ўшлі дальш. Наганяець яна абратно; відзіць ён, што яна блізко, і бросіў ёй ў рот тры сокалы. Апяць змея до сіняго мора паляцела ваду піць, а яны ўшлі дальш. Аглядываецца Пакацігарошак, змея апяць яго наганяець, і відзіць ён сваю неустойку, ўзяў да бросіў ей тры хорты ў рот.
Апяць яна да сіняго мора паляцела ваду піць; пакудава напілась, яны шчэ дальше ўшлі. Аглядываецца ён і візіць, што апяць яна даганяець; Пакацігарошак, узяўшы абоіх таварыщей, і ўбросіў ў рот. Змея паляцела да сіняго мора ваду піць, а ён дальш. Даганяець яна апяць; ён аглядываецца, відзіць, што недалеко, і гаворыць:
- Госпаді, сахрані мяне і спасі маю душу!
І відзіць ён уперед сабе жалезны завод, і ўпадаець у гэту кузніцу. Кузнецы гавораць да яго:
- Што, чужостранны чалавек, так абрабеў?
- Пачтеннейшые гаспада! Сахраніце мяне ад нечыстай сілы і спасіце маю душу.
Яны, ўзяўше, кузню заперлі наглухо.
- Аддайце маё! — гаворыць змея. Вот кузнецы гавораць ёй:
- Праліжы жалезны дзверы, а мы яго табе на язык паложым.
Яна пралізала дзверы і язык ў средзіну ўсадзіла. Кузнецы ўзялі ўтраіх гарачымі клещамі за язык і гавораць:
- Ступай, чужостранны чалавек! Што хочеш, з нею рабі.
Ён выходзіць на двор і давай змею біць, і пабіў на ёй шкуру да касцей, а косці да мазгоў, і ўзяў яну з усем тулобіщом закапаў на сем сажон глубіны. Вод ён і цяпер жывець, да клочче жуёць, а мы хлеб, бо ў яго нет! І я там быў, мед-віно піў; па барадзе цякло, а ў губе ня было.


Следующая сказка ->
Уважаемый читатель, мы заметили, что Вы зашли как гость. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.


Другие сказки из этого раздела:

 
 
 
Опубликовал: Антон | Дата: 14 мая 2010 | Просмотров: 3729
 (голосов: 0)

 
 
Авторские сказки
  • Варгины Виктория и Алексей
  • Лем Станислав
  • Распэ Рудольф Эрих
  • Седов Сергей Анатольевич
  • Сент-Экзюпери Антуан де
  • Тэрбер Джеймс
  • Энде Михаэль
  • Ямада Шитоси
 
 
Главная страница  |   Письмо  |   Карта сайта  |   Статистика | Казино с быстрым выводом денег на карту
При копировании материалов указывайте источник - fairy-tales.su